фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прастытутка» — чорна-белая нямая драма кінастудыі «Беларусьфільм». Рэжысёр — Алег Фрэліх. Сцэнарый: Лізавета Дземідовіч, Ной Галкін , Віктар Шклоўскі. Першы паказ адбыўся 15 сакавіка 1927 года.
Прастытутка | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 77:05 |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1926 |
IMDb | ID 0018290 |
Гады НЭПа. На ўскраіне Масквы шчасліва жыве сям’я Тыркіных. Пётр працуе ў мясніка-прыватніка Кандрацьева. Надзея вядзе гаспадарку і выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей. У тым жа доме ў далёкай сваячкі Барбары жыве сірата Люба. «Цётка» эксплуатуе, б’е дзяўчыну, за грошы дапамагае суседу спакусіць яе і ў рэшце рэшт «за ўпартасць» выганяе на вуліцу. Тут Люба трапляе ў чэпкія рукі зводніцы, якая прымушае яе падпісаць кабальную распіску. Няшчасце абвальваецца і на сям’ю Тыркіных. Трагічна гіне Пётр. Застаўшыся без сродкаў да існавання, Надзея спачатку вымушана сысціся з мясніком, а потым пайсці на панэль. На бульвары яна сустракаецца з колішняй прастытуткай Манькай, якая расказвае ёй пра свой лёс.
Калі Манька працавала пакаёўкай, яе спакусіў сын гаспадыні. Выгналі на вуліцу, яна трапіла ў дом цярпімасці. Наступствам стала венерычная хвароба, ад якой Манька лечыцца да гэтага часу. Спроба Надзеі зарабіць прастытуцыяй не атрымліваецца. Небяспечна захварэла дзіця, і ў адчаі яна спрабуе скончыць жыццё самагубствам, кінуўшыся ў палонку. Яе ратуюць. Сярод выратавальнікаў — Люба, якая здолела вырвацца з лап зводніцы і працуе цяпер у пашывачнай майстэрні пры венералагічным дыспансеры, і яе новы сябар — камсамолец Шура. Зводніца спрабуе шантажаваць Любу распіскай, пагражаючы расказаць Шуру пра яе мінулае. Але Люба расказвае яму ўсё сама. Шура спачувае і дапамагае ёй напісаць ліст пракурору. Прытон зводніцы ліквідаваны міліцыяй. Люба і Шура шчаслівыя. Наладжваецца жыццё і ў Надзеі: Шура дапамог ёй уладкавацца ў трамвайны парк стрэлачніцай, дзеці ў садку. А Манька зноў трапляе ў венерычную бальніцу.
Акцёр | Роля |
---|---|
Е. Яраш | Люба |
Вольга Бонус | цётка Варвара |
Вера Арлова | Надзея Ступіна |
В. Яраслаўцаў | Пётр Ступін |
А. Шарамецьева | Манька |
Аляксандр Лядашчаў | Шура |
Іван Лагуцін | сусед | Васіль Дзмітрыч
П. Там | мяснік | Кандрацьеў
Е. С. Цяплых | утрымальніца прытону | «дабрачынніца»
Л. Красіна | доктар Бірман |
Марк Данской | прахожы |
Алег Фрэліх | прахожы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.