Беларусьфільм

кінастудыя Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларусьфільм
Remove ads

Беларусьфільм — кінастудыя Беларусі. Створана ў 1928 годзе кінаарганізацыяй Белдзяржкіно пад назвай Савецкая Беларусь у Ленінградзе, кінастудыя пераехала ў Мінск у 1939. Вытворчасць фільмаў была прыпыненая Другой сусветнай вайной і працягнутая ў 1946, калі студыя атрымала сваю сучасную назву. Выпускае фільмы мастацкія і тэлевізійныя ігравыя, хранікальна-дакументальныя і навукова-папулярныя, анімацыйныя. У даваенны час на студыі створаны мастацкія фільмы: «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Да заўтра» (1929), «Гатэль „Савой“» і «У агні народжаная» (1930), «Жанчына» (1932), «Першы ўзвод» (1933), «Двойчы народжаны» (1934), «Паручнік Кіжэ» (1934), «Палескія рабінзоны» (1935), «Дзяўчына спяшаецца на спатканне» і «Шукальнікі шчасця» (1936), «Дачка Радзімы» і «Балтыйцы» (1937), «Адзінаццатага ліпеня»; кінанавелы «Мядзведзь» і «Мянтуз» (усе 1938), «Чалавек у футарале» (1939) і інш.

Хуткія факты Беларусьфільм, Тып ...
Thumb
Галоўны корпус Беларусьфільма

Многія фільмы студыі атрымалі шырокае прызнанне і адзначаны прэміямі на міжнародных кінафестывалях: «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Масква-Генуя», «Альпійская балада», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Анюціна дарога», «Іван Макаравіч», «Паланэз Агінскага», «Руіны страляюць...» (тэлевізійны), «Вянок санетаў», «Горад майстроў», «Цераз могілкі», «Вазьму твой боль», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Людзі на балоце», «Хам», «Наш браняносец» і інш.

У складзе «Беларусьфільма» працуюць творчыя аб’яднанні «Летапіс», «Тэлефільм», майстэрня анімацыйных фільмаў (з 1975). Пры «Беларусьфільме» працуе Тэатр-студыя кінаакцёра.

Remove ads

Дырэктары

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads