From Wikipedia, the free encyclopedia
Піпі́н Ландэ́нскі (фр.: Pépin de Landen; каля 580—640) — маярдом Аўстразіі ў 623 — 640 гадах.
Піпін Ландэнскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Adalgisel[d] | ||||||
Пераемнік | Otto[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Hugh of Austrasia[d] | ||||||
Пераемнік | Adalgisel[d] | ||||||
Нараджэнне |
каля 585[1] |
||||||
Смерць |
640[1] |
||||||
Род | Піпініды[1] | ||||||
Бацька | Карламан[d][2][3] | ||||||
Жонка | Itta of Metz[d][1][4] | ||||||
Дзеці | Бега Андэнская[d][5], Gertrude of Nivelles[d][1], Grimoald the Elder[d][1], Saint Bavo[d] і Viventia[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Піпін, празваны Ландэнскім (па мястэчку Ландэну, у сучаснай Бельгіі) ці Старэйшым, быў сынам Карламана і належаў да багатай і знатнай сям'і, спадчынныя ўладанні, якой знаходзіліся ў Аўстразіі, па Маасу і Мазелю. Ён быў адным з тых прадстаўнікоў аўстразійскай знаці, якія, варагуючы з Брунгільдай, запрасілі ў Аўстразію караля Нейстрыі Хлотара II. Хлотар II прызначыў Піпіна пераемнікам Хуга на пасадзе аўстразійскага маярдома, а затым і адным з апекуноў свайго малалетняга сына Дагаберта I.
Калі Дагаберт пасля смерці бацькі стаў каралём Аўстразіі, Нейстрыі і Бургундыі, ён трымаў Піпіна пры сваім двары ў Нейстрыі і Піпін ізноў заняў пасаду маярдома Аўстразіі толькі пры Сігіберце III. Хронікі паведамляюць, што Піпін «кіраваў людзьмі Аўстразіі з асцярожнасцю, гонарам і дабрынёй і прывязаў іх усіх да сябе сувяззю сяброўства».
Піпін Ландэнскі памёр у 640 годзе, пакінуўшы ад шлюбу з святой Ітай сыноў — святога Бавона і Грымаальда — і дачок — Бегу і Гертруду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.