Піпініды
франкская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піпініды (фр.: Pépinides, Pippinides, ад «Піпінаў») — франкская дынастыя.
Яе заснавальнікам лічыцца Арнульф Мецкі (пам. 641) — біскуп Меца.
Анзегізель Аўстразійскі (пам. паміж 657 і 679) — сын Арнульфа Мецкага — быў жанаты з Бегай Андэнскай — дачкой Піпіна I з роду Піпінідаў. Такім чынам, Піпін II (Герыстальскі, Малады, Сярэдні, Тоўсты), сын Анзегізеля, быў унукам Піпіна I і нашчадкам двух родаў — Арнульфінгаў і Піпінідаў.
У Піпіна II была каханая — Альпаіда, ад якой нарадзіліся двое пазашлюбных сыноў:
- Карл Мартэл (каля 688—741) — будучы маярдом франкскі, маярдом аўстразійскі (719), маярдом нестрыйскі (719), маярдом бургундскі (719)
- Хільдэбранд I (пам. 743) — герцаг, граф у Бургундыі.
Піпін II меў і жонку — Плектруду, — якая нарадзіла яму двух сыноў:
- Дрога Шампанскага (пам. 708) — герцага Шампані
- Грымаальда II Нейстрыйскага (пам. 714) — будучыні маярдома Бургундыі, маярдома Нейстрыі (700 год).
Плектруда была мачахай Карла Мартэла і Хільдэбранда Франкскага. Плектруда не любіла Карла, таму што лічыла, што той можа захапіць прастол у яе ўнукаў, аднаго з якіх, Тэадаальда (Тэўдальда), яна асабліва любіла. Плектруда загадала сваім войскам у 714 годзе кінуць Карла ў вязніцу, адкуль ён праз год збег. Пазней Карл Мартэл разбіў яе войскі і заняў Кёльн.
Карл здзейсніў мноства ўдалых паходаў супраць іншых германцаў, перамог армію Арабскага халіфата ў бітве пры Пуацье (732), атрымаў ад Папы Рымскага Рыгора III сан рымскага патрыцыя (ахоўніка Рыма).
У 737 годзе памёр законны кароль франкаў Тэадорых IV (Тэадорык, Тэадорых, Цьеры) з роду Меравінгаў, які быў узведзены на прастол у 721 годзе ў сямігадовым узросце. Тэадорых належаў, як і многія іншыя франкскія каралі гэтага часу, да ліку «лянівых каралёў». Тады ўжо даўно азначылася тэндэнцыя, калі ад імя каралёў кіравалі энергічныя маярдомы-Піпініды. Не быў выключэннем і Карл Мартэл. А пасля смерці караля Папа Рыгор III увогуле прапанаваў Карлу стаць каралём. Карл адмовіўся, аднак стаў кіраваць самастойна, не выбіраючы новага караля, і быў адзінаўладным кіраўніком франкскай дзяржавы чатыры гады, да канца жыцця, тытулуючыся «герцагам і князем франкаў». Рыгор III звяртаўся да яго ў лістах як да «віцэ-караля» ці «амаль караля».
Памёр Карл Мартэл 21 кастрычніка 741 года. Пахаваны ў абацтве Сен-Дэні.
Сыны Карла Мартэла — маярдомы Карламан і Піпін Кароткі (Піпін III) — абвясцілі ў 743 годзе каралём Хільдэрыка III. Хільдэрык III не прымаў удзелу ў дзяржаўных справах. Тым часам у 747 годзе Карламан здзяйсняе паломніцтва ў Рым да Папы Захарыя, а затым сыходзіць у манастыр і Піпін III становіцца аднаасобным маярдомам.
У 751 годзе са згоды Папы Стэфана III, пераемніка Захарыя, Хільдэрык быў зрынуты і разам са сваім сынам Тэадорыхам пастрыжаны ў манахі. Яны былі адпраўлены ў манастыр Сен-Бертэн (паводле іншых звестак — Хільдэрык — у Сент-Амер, а Тэадорых — у Сен-Вандэміль). У 755 годзе Хільдэрык памёр і быў названым «фальшывым каралём». Такім чынам, Хільдэрык III быў апошнім каралём роду Меравінгаў.
З 751 года да сваёй смерці ў 768 годзе каралём франкаў быў Піпін Кароткі.
Пачынаючы з яго сына — Карла Вялікага род сталі называць Каралінгамі (ад «Карл»). Да 987 года Франкскае каралеўства (Імперыю Карла Вялікага, Францыю) узначальвала гэта дынастыя.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads