From Wikipedia, the free encyclopedia
Радыя́нт (лац.: radians, нар. п. лац.: radiantis — выпраменьвальны) — вобласць нябеснай сферы, уяўная крыніца метэораў, якія назіраюцца пры сустрэчы Зямлі з роем метэорных целаў, якія рухаюцца вакол Сонца па агульнай арбіце.
З прычыны таго, што траекторыі метэорных целаў, якія належаць аднаму рою, у прасторы амаль дакладна паралельныя, то шляхі метэораў адпаведнага метэорнага патоку, працягнутыя на нябеснай сферы ў зваротным кірунку, з-за перспектывы перасякаюцца на невялікай пляцоўцы неба, цэнтр якой і з'яўляецца радыянтам.
Становішча радыянта звычайна вызначаецца на дзень максімуму патоку. У патокаў з працяглым перыядам актыўнасці, напрыклад, у Персеідаў, радыянт за гэты час можа праходзіць досыць працяглы шлях па нябеснай сферы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.