Персеіды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Персеіды — метэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея.
Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля . Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы на вышыні прыблізна 80-100 км. Так утвараецца знічкавы дождж, спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максімум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасць метэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення каля 50-60 км/с. Таму маленькія часціцы, валодаючы каласальнай энергіяй, успыхваюць.
Remove ads
Спасылкі
![]() |
Персеіды на Вікісховішчы |
---|
- Назіранні і гісторыя Персеідаў Архівавана 19 ліпеня 2018. (англ.)
- Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2004 года Архівавана 20 сакавіка 2010. (англ.)
- Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2005 года Архівавана 2 жніўня 2009. (англ.)
- Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2006 года Архівавана 25 ліпеня 2009. (англ.)
- Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2007 года Архівавана 3 снежня 2009. (англ.)
- Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2008 года Архівавана 21 ліпеня 2009. (англ.)
- Старонка на сайце NASA, прысвечаная персеідам 2009 года Архівавана 3 жніўня 2009. (англ.)
- Старонка, прысвечаная персеідам 2009 года Архівавана 7 жніўня 2009. (англ.)
- Персеіды-2010 Архівавана 15 жніўня 2010. на сайце Міжнароднай метэорнай арганізацыі
- Astronomy Picture of the Day (англ.) (12 жніўня 2010). Праверана 2 верасня 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads