From Wikipedia, the free encyclopedia
Рацыяна́льны лік[1] — лік, які можна прадставіць як дзель двух цэлых лікаў або, інакш кажучы, гэта дроб, лічнікам і назоўнікам якога з’яўляюцца цэлыя лікі.
Рацыянальны лік | |
---|---|
Вывучаецца ў | rational number theory[d] |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | |
Пазначэнне ў формуле | , , , і |
Процілегла | ірацыянальны лік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дадатны рацыянальны лік — гэта лік выгляду , дзе k i n — натуральныя лікі. Напрыклад, — дадатныя рацыянальныя лікі. Іх называюць большымі за нуль.
Адмоўны рацыянальны лік — гэта лік выгляду , дзе k i n — натуральныя лікі. Напрыклад, — адмоўныя рацыянальныя лікі. Адмоўны рацыянальны лік можна запісаць ў выглядзе . Напрыклад, .
Дроб адмоўнага рацыянальнага ліка звычайна запісваюць так, каб назоўнік быў дадатным. Таму можна сказаць, што рацыянальны лік — гэта лік, які з’яўляецца адносінай цэлага і натуральнага ліка.
Мноства рацыянальных лікаў уключае ў сябе мноства цэлых лікаў, бо любы цэлы лік можна прадставіць як дроб, лічнікам якога з’яўляецца ён сам, а назоўнікам — лік 1.
Мноства рацыянальных лікаў абазначаецца сімвалам .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.