Роджэр Пенроўз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Роджэр Пенроўз (англ.: Roger Penrose, нар. 8 жніўня 1931, Колчэстэр, Англія) — брытанскі фізік і матэматык, які працуе ў розных галінах матэматыкі, агульнай тэорыі адноснасці і квантавай тэорыі, аўтар тэорыі твістараў.
Доктар філасофіі (1957), узначальвае кафедру матэматыкі Оксфардскага ўніверсітэта. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1972)[14] і замежны член амерыканскага філасофскага таварыства (2011)[15].
Сярод узнагарод — прэмія Вольфа (1988, сумесна са Стывенам Хокінгам), медаль Коплі (2008) і Нобелеўская прэмія па фізіцы (2020) «за адкрыццё таго, што ўтварэнне чорных дзірак з неабходнасцю вынікае з агульнай тэорыі адноснасці» (сумесна з Райнхардам Генцэлем і Андрэа Гез, якім яна была прысуджана «за адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб’екта ў цэнтры нашай галактыкі»)[16]. Рыцар-бакалаўр (1994).