перыяд ў XII-XVI ст. калі старажытная Кіеўская дзяржава (Русь) раздрабілася на незалежныя землі-княствы, уладанні асобных галін роду Рурыкавіч From Wikipedia, the free encyclopedia
Рускія княствы (1130—1230 гг.) — шэраг дробных дзяржаў, узнікшых пасля распаду Кіеўскай Русі. Існавалі з моманту феадальнай разробленасці да мангольскага нашэсця.
Гістарычная дзяржава | |
Рускія княствы | |
---|---|
|
|
Мова(ы) | старажытнаруская мова, старажытнарускі ізвод царкоўнаславянскай мовы[d] і старабеларуская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працэс пачаўся з адасаблення Полацкай (пазней з яе складу выйшлі Менскае, Друцкае, Віцебскае княствы), Галіцкай (разам з Валынскай зямлёй утварыла Галіцка-Валынскае княства), Чарнігаўскай, Мурама-Разанскай зямель. У наступны перыяд вылучыліся Гарадзенскае, Тураўскае, Пераяслаўскае, Смаленскае, Суздальскае, Растоўскае і іншыя княствы. Асаблівае месца сярод усіх заняла Наўгародская зямля, якая ператварылася ў баярскую рэспубліку. Да сярэдзіны XII стагоддзя Кіеўская Русь фактычна падзялілася на 13 (па іншых ацэнках ад 15[1] да 18[2]) княстваў.
Будучы ў палітычным дачыненні часам крызісу старажытнарускай дзяржаўнасці, гэтая эпоха характарызуецца ў той жа час эканамічным і культурным уздымам зямель-княжанняў. Галоўнай перашкодай на шляху адасаблення зямель былі перадзелы сталоў і воласцяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.