Рычард Дол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Рычард Шэба Дол (англ.: William Richard Shaboe Doll; 28 кастрычніка 1912 — 24 ліпеня 2005) — брытанскі фізіёлаг і эпідэміёлаг. Правёў маштабныя навуковыя даследаванні, якія ўстанавілі прамую сувязь курэння і стану здароўя чалавека.
Рычард Дол | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1912(1912-10-28)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 2005(2005-07-24)[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, эпідэміёлаг, статыстык, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1966) Каралеўскі медаль[d] (1986) Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне медыцыны[d] (2005) Leopold Griffuel Prize[d] (1975) Charles S. Mott Prize[d] (1978) Buchanan Medal[d] (1972) Bisset Hawkins Medal[d] (1962) прэмія прынца Махідола[d] (1992) Harveian Oration[d] (1982) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сумесна з Эрнстам Віндэрам, Брэдфардам Хілам і Эвартсам Грэмам даказаў, што курэнне выклікае рак лёгкага і павялічвае рызыку захворванняў сэрца. Гэтая сувязь была выяўлена раней у даследаваннях, праведзеных у Германіі ў 1930-х гадах, аднак праца не была шырока вядома ў навуковых колах.
Рычард Дол таксама ўстанавіў, што радыяцыя спрыяе развіццю лейкозаў, уздзеянне азбесту спрыяе развіццю раку лёгкіх і што алкаголь спрыяе развіццю раку малочнай залозы.