Салавецкі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Салавецкі манастыр — стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы, размешчаны на Салавецкіх астравах у Белым моры.
Манастыр | |
Салавецкі манастыр | |
---|---|
| |
65°01′28″ пн. ш. 35°42′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Вобласць | Архангельская вобласць |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Архангельская і Халмагорская епархія |
Тып | Стаўрапігіяльны мужчынскі |
Дата заснавання | 1420-я — 1430-я |
Вядомыя насельнікі | Зосіма Салавецкі, Савацій Салавецкі, Іёў Анзерскі, Іёна і Васіян |
Настаяцель | архімандрыт Парфірый (Шутаў) |
Статус | аб'ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА |
Стан | дзеючы |
Сайт | solovki-monastyr.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстаў у 1420—1430-я гады, адбудаваны ў камені працамі св. Філіпа (Калычова), у дапятроўскі час лічыўся сярод найбуйнейшых землеўладальнікаў дзяржавы. У 1669—1676 гг. абложаны царскімі войскамі як адзін з агменяў супраціву ніканіянскім пераўтварэнням.
Пры савецкай уладзе на тэрыторыі манастыра дзейнічаў першы ў краіне Салавецкі лагер асаблівага прызначэння (бел. (тар.)) (бел., будынкі планамерна руйнаваліся. 25 кастрычніка 1990 года Свяшчэнны Сінод пастанавіў вярнуць да жыцця Спаса-Праабражэнскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
У 1992 годзе комплекс помнікаў Салавецкага музея-запаведніка (руск.) (бел. быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у 1995 годзе — у Дзяржаўны звод асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.