![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Salisbury_Cathedral.jpg/640px-Salisbury_Cathedral.jpg&w=640&q=50)
Сарумскі абрад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарумскі абрад (Салсберыйскі абрад, англ.: Salisbury = лац.: Sarum) — варыяцыя рымскага абраду, якая шырока выкарыстоўвалася ў хрысціянскай літургіі, уключаючы імшу і літургію гадзін. Заснаваў абрад Святы Осмунд, біскуп Солсберы, у XI стагоддзі[1]. Першапачаткова сарумскі абрад з’яўляўся мясцовым і выкарыстоўваўся толькі ў Салсберыйскім саборы і дыяцэзіі Солсберы. Ён стаў шырока выкарыстоўвацца па ўсім поўдні Англіі, Уэльса, Ірландыі і — пазней — Шатландыі аж да кіравання Крывавай Мэры[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Salisbury_Cathedral.jpg/640px-Salisbury_Cathedral.jpg)
Нягледзячы на тое, што ў XVI стагоддзі служэнне паводле сарумскага абраду спынілася, ён моцна паўплываў на форму англіканскай літургіі.