Скачучая бомба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скачучая бомба (англ.: Bouncing bomb) — спецыяльная глыбінная авіябомба, распрацаваная брытанскім інжынерам Барнсам Уолесам для разбурэння плацін у Рурскай вобласці Германіі. Характэрнай асаблівасцю бомбы з'яўляецца здольнасць здзейсніць перад канчатковым апусканнем некалькі скачкоў па воднай паверхні. Гэта, разам з папярэдняй раскруткай, дазваляе бомбе ўшчыльную наблізіцца да плаціны, абароненай металічнымі сеткамі. Затым, пагрузіўшыся на глыбіню, такая бомба прыціскаецца да ўзрыванай сценкі дамбы, што дазваляе прычыніць найбольшую шкоду. З дапамогай гэтых бомбаў удалося за адну ноч сіламі ўсяго 19 бамбардзіроўшчыкаў цалкам разбурыць дзве вялікія плаціны і пашкодзіць трэцюю, што нанесла велізарную шкоду ваеннай прамысловасці нацысцкай Германіі (Аперацыя Chastise).
Vickers Type 464 Кодавая назва: Upkeep store | |
---|---|
Макет бомбы ў ваенным музеі ў Даксфардзе | |
Тып: | глыбінная бомба |
Краіна: | |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 16 мая/17 мая 1943 (Аперацыя Chastise)[1] |
Выкарыстоўвалася: |
No. 617 Squadron RAF |
Войны і канфлікты: | Другая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Бэрнс Уолес |
Распрацаваны: | красавік 1942 |
Вытворца: | Вікерс-Армстронг |
Гады вытворчасці: | February 1943 |
Усяго выпушчана: | 19 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 4195 |
Даўжыня, мм: | 152 см |
Шырыня, мм: | 127 см |
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: | 386—402 км/гадзіна |
Прыцэльная далёкасць, м: | 365—457 м |
Выбуховае рэчыва: | Торпекс |
Маса выбуховага рэчыва, кг: | 2990 кг |
Механізм дэтанацыі: | гідрастатычны запал (глыбіня 10 м) |