Слова пра паход Ігараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слова пра паход Ігараў (Слово о плъку Игоревѣ), Слова пра паход Ігараў, Ігара, сына Святаславава, унука Алегава (Слово о пълкѹ игоревѣ. игорѧ сына свѧтъславлѧ. внѹка ольгова) — найвыдатнейшы помнік старажытнарускай літаратуры канца XII ст.
Слова пра паход Ігараў | |
---|---|
Слово о пълкѹ игоревѣ. игорѧ сына свѧтъславлѧ. внѹка ольгова | |
Жанр | narrative poetry[d] і эпас |
Аўтар | невядома |
Мова арыгінала | старажытнаруская мова |
Дата напісання | XII стагоддзе |
Персанажы | Ігар Святаславіч[d], Баян[d] і Ефрасіння Яраслаўна[d] |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт Слова пабудаваны вакол няўдалага паходу 1185 года некаторых князёў паўднёвай Русі на чале з Ігарам Святаславічам супраць полаўцаў.
Слова ўваходзіла ў зборнік некалькіх літаратурных тэкстаў выяўлены ў Яраслаўскім Спаса-Праабражэнскім манастыры А. І. Мусіным-Пушкіным. Арыгінал Слова загінуў у 1812 годз падчас маскоўскага пажару, што дало падставу сумнявацца ў сапраўднасці рукапісу.
Усе сённяшнія рэканструкцыі тэксту Слова грунтуюцца на выданні 1800 года, падрыхтаваным Мусіным-Пушкіным, копіі знятай для Кацярыны II у 1795 годзе, выпісках зробленых А. Ф. Маліноўскім і М. М. Карамзіным. Значэнне таксама мае пераклад Слова, зроблены для Кацярыны II не з копіі, а з арыгінала рукапісу.