Кацярына II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кацяры́на II, Кацяры́на Аляксе́еўна (ням.: Sophie Auguste Friederike von Anhalt-Zerbst-Dornburg) — 21 красавіка (2 мая) 1729, Цэрбст, Прусія — 6 (17) лістапада 1796, Зімовы палац, Пецярбург) — імператрыца ўсерасійская (1762—1796). Перыяд яе праўлення часта лічаць «залатым векам» Расійскай імперыі. Сенат Расійскай імперыі паднёс ёй эпітэты Кацярыны Вялікай і Маці Айчыны. Кацярына з’яўляецца лідарам сярод усіх расійскіх імператараў па працягласці жыцця і тэрміну кіравання.
Палітыку Кацярыны II у расійскай гістарыяграфіі называюць палітыкай асветнага абсалютызму, таму што яна жадала ператварыць Расію ў дзяржаву «ўсеагульнага дабра» з мудрымі законамі, адукаванымі грамадзянамі (ідэі Асветніцтва) і пад кіраўніцтвам адного абсалютнага манарха.
У той жа момант, з пункту гледжання беларускай гістарыяграфіі, Кацярына ІІ вядомая як цэнтравая асоба ў фізічным і культурным генацыдзе беларускага народа, адна з заснавальніц шавінісцкай канцэпцыі заходнерусізму[7].