From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́сьва (руск.: Со́сьва[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, на Паўночным Урале, у Свярдлоўскай вобласці, правы складнік ракі Таўда (прыток Табола).
Сосьва | |
---|---|
руск. Сосьва | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 635 км |
Басейн | 24 700 км² |
Расход вады | 123,28 м³/с (за 140 км ад вусця[1]) |
Вадацёк | |
Выток | Урал |
• Месцазнаходжанне | Паўночны Урал |
• Каардынаты | 60°07′43″ пн. ш. 59°07′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Таўда |
• Каардынаты | 59°32′59″ пн. ш. 62°20′04″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Таўда → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Свярдлоўская вобласць |
Код у ДВР | 14010502412111200009657 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 617 км, разам з Вялікай Сосьвай[3] — 635 км. Плошча вадазбору 24 700 км². Сярэдні расход вады каля 150[2] м³/с (123,28 м³/с за 140 км ад вусця[1]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1[3] м/км. Утвараецца зліццём рэк Вялікая Сосьва і Малая Сосьва, якія бяруць пачатак на схілах хрыбтоў Сосьвінскі, Яловая Грыва і Сосьвінскі Камень[3]. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. У горнай частцы даліна Сосьвы вузкая, на раўніне пашыраецца да 5—20 км[3]. Пойма пераважна левабярэжная, са шматлікімі старычнымі азёрамі і пратокамі[3]. Рэчышча на раўніне звілістае, меандруючае[3]. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 167 км (ад вусця да пасёлка Сосьва)[4]. У басейне Сосьвы (на рацэ Каква) дзейнічае Кісялёўскае вадасховішча[3].
Прытокі Сосьвы: Малая Сосьва, Хадавая, Сольва, Супрэя, Шарп, Маставая, Луя, Шэгультан, Канда, Вагран, Сама, Вялікая Ваўчанка, Чорная, Тур’я, Ялоўка, Каква, Таньша, Краснаярка, Прорвінская, Кур’я, Ляля, Манастырка, Норма, Негла, Пата, Калінка, Евалга і інш.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.