From Wikipedia, the free encyclopedia
Соф'я Мялецкая, у першым шлюбе Алелькавіч, у другім шлюбе Хадкевіч (1566 — 1619, Крэцінга, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая) — жонка князя Яна Сямёна Алелькавіча-Слуцкага (пам. 1592), а потым вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча (1561—1621)[4].
Соф'я Мялецкая | |
---|---|
Соф'я Мялецкая | |
| |
Нараджэнне |
1566 ці 1586[1][2]
|
Смерць |
1619 ці 1618[1][2] |
Месца пахавання | |
Род | Мялецкія[d] |
Бацька | Мікалай Мялецкі[d] |
Маці | Альжбета з Радзівілаў |
Муж | Ян Сямён Алелькавіч і Ян Караль Хадкевіч |
Дзеці | Геранім Хрызастом Хадкевіч[d], Ганна Схаластыка з Хадкевічаў[d][3] і Ян Казімір Хадкевіч[d] |
Дачка ваяводы падольскага і гетмана вялікага кароннага Мікалая Мялецкага і яго жонкі Альжбеты з Радзівілаў, дачкі Мікалая Радзівіла Чорнага. Мела сястру Катажыну.
Першым шлюбам у 1586 годзе пабралася з князем Янам Сямёнам Алелькавічам (пам. 1592), дзеці памерлі ў маленстве.
Другім шлюбам у 1593 годзе пабралася з вялікім гетманам літоўскім Янам Каралем Хадкевічам (1561—1621). У шлюбе нарадзілася двое дзяцей[5]:
Памёрла ў сядзібе ў Крацінзе. Пахавана 4 ліпеня 1619 года ў Царкве пры Францысканскім манастыры ў Крацінзе[6]. Падчас пахавальнай пропаведзі ў царкве выступіў вядомы прапаведнік-бернардзінец Андрэй Грондскі. Пазней пропаведзь апублікавала езуіцкая друкарня ў Вільні[7].
Вядомы партрэт Соф'і Мялецкай, які захоўваецца ў Касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крацінзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.