Мацеюс Валанчус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацеюс Валанчус
Remove ads

Маце́юс Вала́нчус або Мацей Казімір Валанчэўскі (літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; 28 лютага 1801(1801-02-28)[1], Насрэнай[d], Крэтынгскі раён29 мая 1875(1875-05-29)[1], Коўна[2]) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху кніганошаў.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). З 1840 года прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 — рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі, з 1849 — жамойцкі біскуп. Для ўмацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цвярозасці. Быў лаяльны да расійскай царскай улады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойці праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 годзе выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 годзе перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўна.

Аўтар гістарычнага даследавання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцей. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Thumb
Помнік у Варняй
Remove ads

Творы

  • Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
  • Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads