![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Hermes_Logios_Altemps_33.jpg/640px-Hermes_Logios_Altemps_33.jpg&w=640&q=50)
Спорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спорт, спорта (англ.: sport, скарачэнне ад першапачатковага disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаным правілам дзейнасць людзей, якая складаецца ў супастаўленні іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/Hermes_Logios_Altemps_33.jpg/640px-Hermes_Logios_Altemps_33.jpg)
Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы, паляпшэнне навыкаў.
Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат расказаць як аб сацыяльных зменах у грамадстве наогул, так і аб сутнасці спорту ў прыватнасці.