Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы значацца 8 найменняў (на 2011 год), што складае 0,8 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год).
4 аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 3 аб'екты — па прыродных і 1 аб'ект — па змяшаных. Парк Дракенсберг прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i). Водна-балотны раён Ісімангаліса і парк Дракенсберг прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii).
Акрамя гэтага, станам на 2011 год, 13 аб'ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1], у тым ліку 8 — па культурных, 5 — па прыродных крытэрыях.
ПАР ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня 1997 года[2]. Першы аб'ект на тэрыторыі ПАР быў занесены ў спіс у 1999 годзе на 23-ёй сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.