Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
ЮНЕСКА стварыла свой спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны з мэтай забеспячэння лепшай абароны істотнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны свету і ўсведамлення яе значнасці.[1] Праз збор розных вусных і нематэрыяльных скарбаў чалавецтва ва ўсім свеце, гэтая праграма павінна прыцягнуць увагу да важнасці нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якую ЮНЕСКА вызначыла ў якасці найважнейшага кампанента культуры і як сховішча культурнай разнастайнасці і творчага самавыяўлення народаў свету.[2][3]
Спіс быў створаны ў 2008 годзе, пасля ўступлення ў сілу Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Па стане на 2010 год праграма складаецца з двух спісаў. Большы Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ўключае ў сябе культурныя "практыкі і выразы, якія дапамагаюць дэманстраваць разнастайнасць гэтай спадчыны і павышаць дасведчанасць аб яе важнасці." Карацейшы Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая мае патрэбу ў тэрміновай ахове, складаецца з тых элементаў культуры, пра якія краіны і супольнасці мяркуюць, што патрабуюцца тэрміновыя меры па іх захаванню.[4][5]