былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Струкачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 4 верасня 2009 г. вёска) Баравая Буда.
Струкачоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Кармянскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравая Буда |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 813 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Струкачоў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баравабудскага сельсавета[1]. 29 лістапада 1962 года скасаваны пасёлкі Круглы і Крывы Рог (далучаны да пасёлка Жданаў)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. У 1990 годзе скасаваны пасёлак Жданаў[4]. 19 чэрвеня 2008 года ў склад Лужкоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дубавіца, Матораўка, Міхалёўка і Норкаўшчына)[5]. 26 сакавіка 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравая Буда[6]. 1 снежня 2009 года Струкачоўскі сельсавет перайменаваны ў Баравабудскі[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек[8], з іх 99,5 % — беларусы, 0,5 % — рускія[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.