![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Siete_Picos_Walk%252C_Spain%252C_2020_-_50559633817.jpg/640px-Siete_Picos_Walk%252C_Spain%252C_2020_-_50559633817.jpg&w=640&q=50)
Сьетэ-Пікас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьетэ-Пікас (ісп.: Siete Picos, літаральна — «Сем пікаў») — гара ў Іспаніі. Вышыня над узроўнем мора — 2138 м, адносная вышыня — 278 м. Геалагічна складзеная гранітамі і адносіцца да масіву Сьера-дэ-Гвадарама. Гара мае сем вяршыняў з невялікай адноснай вышынёй.
Хуткія факты Сьетэ-Пікас, Найвышэйшы пункт ...
Сьетэ-Пікас | |
---|---|
ісп. Siete Picos | |
![]() | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 138[1] м |
Адносная вышыня | 278 м |
Размяшчэнне | |
40°47′00″ пн. ш. 4°02′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | Цэнтральная Кардыльера |
Хрыбет ці масіў | Сьера-дэ-Гвадарама |
![]() |
Закрыць
Сьетэ-Пікас знаходзіцца на мяжы Кастыліі і Леона з аўтаномнай супольнасцю Мадрыд, за 19 км на поўдзень ад Сеговіі. Схілы гары пакрыты хваёвымі лясамі, вышэй — альпійскімі лугамі. На мадрыдскім баку гары на вышыні 1900 м знаходзяцца вытокі ракі Гвадарама, прытоку Таха.