From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьера-дэ-Гвадарама (ісп.: Sierra de Guadarrama) — горны хрыбет у Іспаніі.
Сьера-дэ-Гвадарама | |
---|---|
ісп.: Sierra de Guadarrama | |
Краіна | |
Горная сістэма | Цэнтральная Кардыльера |
Плошча | 1 500 км² |
Даўжыня | 80 км |
Шырыня | 20 км |
Вышыня | 2428 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найвышэйшы пункт — гара Пеньялара вышынёй 2428 м над узроўнем мора. Геалагічна масіў складзены гранітамі і адносіцца да сістэмы Пірэнэйскай Цэнтральнай Кардыльеры. Сьера-дэ-Гвадарама размешчана на тэрыторыі аўтаномных супольнасцей Мадрыд і Кастылія і Леон (правінцыі Авіла і Сеговія) на паўночны захад ад сталіцы Іспаніі паміж масівамі Сьера-дэ-Грэдас і Сьера-дэ-Айльён.
Сьера-дэ-Гвадарама цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і з’яўляецца водападзелам найбуйнейшых рэк Пірэнейскага паўвострава — Таха і Дуэра.
У масіве пераважаюць вышыні 900—1200 м над узроўнем мора. У ніжняй частцы Сьера-дэ-Гвадарама пакрыта дубовымі лясамі, вышэй пераважае хвоя, на вялікіх вышынях — хмызнякі і лугі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.