Сібір
рэгіён у Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сібір (значэнні).
Сібір — рэгіён у Азіі, які размешчаны паміж Уральскімі гарамі на захадзе і вадападзельнымі хрыбтамі Ціхага акіяна на ўсходзе і ад берагоў Паўночнага Ледавітага акіяна на поўначы да ўзгорыстых стэпаў Казахстана і мяжы Расіі з Манголіяй і Кітаем на поўдні[1][2][3]. Часам у склад Сібіры ўключаюць Далёкі Усход Расіі[4][5]. Да Сібіры належыць большая частка азіяцкай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.