Далёкі Усход Расіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Далёкі Усход — усходняя частка Расіі, да якой адносяць вобласці басейнаў рэк, якія ўпадаюць у Ціхі акіян, а таксама востраў Сахалін, Курыльскія астравы, востраў Урангеля, Камандорскія і Шантарскія астравы.[1]
Насельніцтва — 6,3 млн чал. (каля 5 % насельніцтвы Расіі). Далёкі Усход — рэгіён з самым хуткім скарачэннем насельніцтва ў краіне: за перыяд 1991—2010 гг. насельніцтва паменшылася на 1,8 млн чалавек (22 %).[2]. Каэфіцыент прыросту насельніцтва на Далёкім Усходзе Расіі -4,1[3]: Прыморскі край -3,9, Рэспубліка Саха -1,8, Хабараўскі край -1,3, ЯАВ -0,7, Сахалін -7,8, Магаданская вобласць -17,3, Камчацкі край -6,2, Амурская вобласць -6, Чукотка -14,9. Пры захаванні гэтай тэндэнцыі Магадан застанецца без насельніцтва праз 57 гадоў, а Чукотка — праз 66 гадоў[3].
Плошча рэгіёна — 6169,3 тыс. км², ці каля 36 % тэрыторыі РФ. Геаграфічна, гістарычна і па актыўнасці міграцыі насельніцтва да Далёкага Усходу нярэдка адносяць Забайкалле.[4][5]