Сідней
горад у Аўстраліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сідней (англ.: Sydney) — найбуйнейшы горад Аўстраліі, сталіца штата Новы Паўднёвы Уэльс. Плошча — 12144,6 км², насельніцтва — 4,5 млн чалавек (2009). Заснаваны ў 1788 годзе Артурам Філіпам, які прыбыў сюды на чале «Першага флоту», і з’яўляўся месцам першага каланіяльнага еўрапейскага пасялення ў Аўстраліі. Горад быў названы каланістамі ў гонар лорда Сіднея, які быў на той момант міністрам калоній Вялікабрытаніі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад Сідней знакаміты сваім оперным тэатрам, мастом Харбар-Брыдж і пляжамі. Жылыя кварталы вялікага Сіднея акружаюць нацыянальныя паркі. Берагавая лінія (як знешняя «марская», так і ўнутрыгарадская) вельмі парэзаная, мае шмат заліваў, бухт, астраўкоў і пляжаў, у тым ліку знакамітым Бонда-Біч.
Шмат паркаў: Гайд-парк і Каралеўскія батанічныя сады. У 2010 годзе Сідней займаў 7-е месца ў Азіі і 28-е ў свеце паводле развіцця эканамічных інавацый у спісе Топ 100 паводле інавацый агенцтва 2thinknow[2]. Сідней таксама ўваходзіць у лік дзесяці самых зручных для жыцця гарадоў у свеце паводле дадзеных Mercer Human Resource Consulting і часовіса The Economist[3][4].
Сідней мае рэпутацыю міжнароднага цэнтра гандлю, мастацтва, моды, культуры, забаваў, музыкі, адукацыі і турызму, што робіць яго адным з глабальных гарадоў у свеце. У горадзе праходзілі буйныя міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, як Гульні Брытанскай імперыі ў 1938 годзе, летнія Алімпійскія гульні 2000 года, а таксама фінальны матч Кубка свету па рэгбі ў 2003 годзе. Асноўны аэрапорт, які абслуговае горад ёсць Сіднейскі аэрапорт[5]. Насельніцтва налічвае каля 3,77 млн чалавек.