Трон: Спадчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Трон: Спа́дчына» (англ.: Tron: Légacy, таксама вядомы як «TR2N» і «Tron 2») — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2010 года, выпушчаны студыяй «Walt Disney Pictures». Фільм з’яўляецца сіквелам фільма «Трон» 1982 года. Рэжысёрам з’яўляецца Джозеф Касінскі, адным з прадзюсараў — рэжысёр арыгінальнага фільма Стывен Лісбергер, аўтарамі сцэнарыя — Адам Хоравіц і Эдвард Кіціс. Сцэнарый заснаваны на апавяданні Хоравіца, Кіціса, Браяна Клугмана і Лі Стэрнхала. У фільме ігралі акцёры з арыгінальнага фільма «Трон» Джэф Брыджэс і Брус Бакслейтнер, якія выконвалі ролі Кевіна Фліна і Алана Брэдлі, а таксама Гарэт Хедлунд, Алівія Уайлд, Бо Гарэт, Майкл Шын і Джэймс Фрэйн. Фільм распавядае пра сына Фліна Сэма (Хедлунд), які адказвае на паведамленне свайго даўно страчанага бацькі (Брыджэс) і патрапляе ў віртуальную рэальнасць пад назвай «Grid», дзе Сэм, яго бацька і алгарытм Квора (Уайлд) спыняюць злосную праграму «CLU» (Брыджэс) ад уварвання ў чалавечы свет.
Трон: Спадчына | |
---|---|
англ.: Tron: Legacy | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], баявік і кіберпанк |
Рэжысёр | Джозеф Касінскі (руск.) (бел. |
Прадзюсар |
Шон Бейлі Джэфры Сільвер Стывен Лісбергер |
Сцэнарыст |
Эдвард Кіціс (руск.) (бел. Адам Хоравіц (англ.) (бел. Браян Клугман Лі Стэрнхал |
У галоўных ролях |
Гарэт Хедлунд Джэф Брыджэс Алівія Уайлд Брус Бакслейтнер (руск.) (бел. Майкл Шын (англ.) (бел. |
Аператар | Клаўдыа Міранда (англ.) (бел. |
Кампазітар | Daft Punk |
Кінакампанія |
Walt Disney Pictures Sean Bailey Productions |
Працягласць | 127 хвілін[1] |
Бюджэт | $170 мільёнаў[2][3] |
Зборы | $400.1 мільёнаў[3][4] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2010 |
Папярэдні фільм | Трон |
Наступны фільм |
|
IMDb | ID 1104001 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цікавасць да стварэння сіквела «Трона» з’явілася пасля таго, як ён стаў культавым. Пасля доўгіх разважанняў праца над «Тронам: Спадчына» пачалася ў 2005 годзе, калі вытворцы нанялі Клугмана і Стэрнхала як аўтараў сцэнарыя. Касінскі быў прыцягнуты ў якасці рэжысёра праз два гады. Паколькі ён не быў аптымістычна настроены да аля-«Матрыца» падыходу, ён патраціў шмат часу для развіцця прататыпа і асэнсавання сусвету «Трона: Спадчына». Асноўныя здымкі праходзілі ў Ванкуверы на працягу 67 дзён вакол цэнтральнага бізнесавага раёна горада. Большасць сцэн былі знятыя ў 3D (руск.) (бел., дзесяць кампаній працавалі над візуальнымі эфектамі. Выкарыстоўваліся хромакей (англ.) (бел. і іншыя метады, каб пры стварэнні эфектаў было больш свабоды. Музыка да фільма была напісана французскім дуэтам «Daft Punk», які ўключыў аркестравыя гукі ў электронную музыку.
Кампанія «Disney» агрэсіўна рэкламіравала «Трон: Спадчына». Ён атрымаў змешаныя водгукі ад кінакрытыкаў, якія ў цэлым высока ацанілі эфекты і саўндтрэк, але былі абыякавымі да развіцця персанажаў і акцёрскай ігры. Фільм сабраў больш за $ 400 млн у працягу свайго сусветнага паказу ў кінатэатрах, што робіць яго паспяховым. Ён заняў 11 месца ў рэйтынгу самых касавых фільмаў года.