Трыніці-каледж (Кембрыдж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыніці-каледж (англ.: Trinity College, каледж Святой Тройцы) — адзін з 31 каледжа Кембрыджскага ўніверсітэта. Найбуйнейшы каледж універсітэта паводле агульнай колькасці студэнтаў і выкладчыкаў[1], але па колькасці студэнтаў трохі саступае каледжу Хомертан (англ.) таго ж універсітэта.
Трыніці-каледж Trinity College | |
---|---|
Trinity College | |
Арыгінальная назва | Trinity College |
Заснаваны | 1546 |
Тып | каледж Кембрыджскага ўніверсітэта |
Студэнты | 656 |
Бакалаўрыят | 700 |
Магістратура | 350 |
Сайт | trin.cam.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У каледжа вельмі паважная рэпутацыя, многія члены брытанскай каралеўскай сям’і з’яўляліся яго выпускнікамі: кароль Эдуард VII, кароль Георг VI, прынц Генры, герцаг Глостэрскі і Чарлз, прынц Уэльскі.
Трыніці-каледж мае вельмі моцныя акадэмічныя традыцыі, яго супрацоўнікі атрымалі 31 Нобелеўскую прэмію (з 83 прэмій, атрыманых усімі супрацоўнікамі ўніверсітэта).
Сярод яго знакамітых выпускнікоў — Фрэнсіс Бэкан, Ісак Ньютан, лорд Байран, Бертран Расел і Уладзімір Набокаў.