From Wikipedia, the free encyclopedia
Тур ААЭ (англ.: UAE Tour) — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка, якая праходзіць у канцы лютага — пачатку сакавіка па дарогах ААЭ.
Тур ААЭ 2022 | |
Інфармацыя пра гонку | |
---|---|
Час правядзення | люты |
Рэгіён | ААЭ |
Мясцовая назва | جولة الإمارات |
Дысцыпліна | Шашэйны веласпорт |
Тып | Супервелашматдзёнка |
Арганізатар | RCS Sport |
Гісторыя | |
Першая гонка | 2019 |
Нумар гонкі | 4 |
Першы пераможца | Прымаж Рогліч |
Рэкорд перамог | Тадэй Пагачар |
Гонка з’явілася ў выніку аб’яднання дзвюх мясцовых гонак — Тура Абу Дабі і Тура Дубая, якія праводзіліся ў краіне з 2014 года, і адразу ўвайшла ў каляндар UCI World Tour.
Арганізатарамі з’яўляюцца спартыўны савет Абу-Дабі (ADSC) і спартыўны савет Дубая (DSC) сумесна з RCS Sport, які праводзіць Джыра д’Італія.
Дыстанцыя новай гонкі складзе сем этапаў замест чатырох-пяці ў кожнага з яе папярэднікаў. У 2019 годзе маршрут прайшоў з Абу-Дабі ў Дубай па тэрыторыях усіх сямі эміратаў, а ў 2020 годзе ў зваротным кірунку.
Лагатып гонкі выкананы ў выглядзе сямівугольніка, які сімвалізуе сем эміратаў, што ўтвараюць ААЭ, і з выкарыстаннем кветак нацыянальнага сцяга.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.