Джыра д’Італія
шматдзённая велагонка ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джыра д’Італія (італ.: Giro d'Italia, бел.: Тур Італіі) — шматдзённая велагонка, адна з трох найбуйнейшых разам з Тур дэ Франс і Вуэльтай. Праходзіць штогод па тэрыторыі Італіі на працягу трох тыдняў звычайна ў маі-чэрвені. Першая гонка адбылася ў 1909 годзе.
Акрамя асноўных спаборніцтваў з 1988 года праводзяцца Джыра д’Італія для жанчын і Джырына д’Італія для юніёраў.
Remove ads
Гісторыя
Стварэнне гонкі
Ва ўмовах жорсткай барацьбы за чытачоў, галоўнаму рэдактару раздзелу аб веласпорце Арманда Кунэ італьянскай спартыўнай газеты Gazzetta dello Sport, прыйшла ідэя стварыць велагонку для прыцягнення да падпісчыкаў выдання. 7 жніўня 1908 года Gazzetta dello Sport на першай паласе свайго нумара абвясціла, што ў 1909 годзе адбудзецца першая шматдзённая велагонка Джыра д'Італія. Такім чынам Gazzetta стала першым друкаваным выданнем у Італіі, якое стварыла сваю велагонку.
Першым дырэктарам гонкі быў прызначаны аўтар ідэі Арманда Кунэ. Газета выдаткавала 3000 лір для прэміравання пераможцы, а італьянскі саюз веласіпеднага спорту яшчэ 14000 лір.
Першая Джыра д'Італія стартавала 13 мая 1909 года ў 14:53 па мясцовым часе ў Ларэта, фініш адбыўся ў Мілане.
Усяго было праведзена 8 этапаў агульнай працягласцю 2488 км (сярэдняя працягласць этапа склала 311 кіламетраў — лічба проста фантастычная па цяперашніх мерках). Да фінішу ў Мілане з 127 гоншчыкаў дабраліся толькі 49 (38,6 % ад агульнай колькасці!). Першым пераможцам гонкі стаў італьянец Луіджы Гана, ён атрымаў за гэта 5325 лір, а апошні класіфікаваны атрымаў 300 лір. Для параўнання, Арманда Кунэ, атрымліваў штомесячную зарплату 150 лір. Інфармацыя аб важнейшых падзеях гонкі вывешвалі ў вітрыне крамы Lancia-Lyon Peugeot, акрамя таго, жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю аб гонцы па кароткім нумары тэлефона.
Факты
За ўсю гісторыю правядзення гонкі на ёй загінула чацвёра ўдзельнікаў: першы выпадак адбыўся ў 1952 годзе, апошні — у 2011 годзе.[1]



Remove ads
Пераможцы
Генеральная класіфікацыя
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads