Тыпапамер T
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыпапамер T (англ.: Three) — найменшы з прамыслова выпускаемых тыпапамераў чыгуначных мадэляў. Адпавядае маштабу 1:450 пры мадэльнай шырыні нармальнай каляіны 3,0 мм. Назва тыпапамеру паходзіць ад англійскага слова «тры» і падкрэслівае адлегласць паміж рэйкамі.