Тыфарыці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыфарыці (араб. تيفاريتي, ісп.: Tifariti, таксама ісп.: Tifarita) — горад-аазіс на паўночным усходзе Заходняй Сахары, цэнтр паўночнай часткі Свабоднай зоны, кантраляванай сіламі Палісарыё і новая фактычная часовая сталіца Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (замест Бір-Лелу раней) з прычыны размяшчэння яе органаў улады. Размешчаны на ўсход ад Мараканскай сцяны і за 15 кіламетраў на поўнач ад маўрытанскай межы. Знаходзіцца паміж горадам Смару (177 км), буйным рэлігійным цэнтрам, заснаваным шэйхам Ма аль-Айнінам[3], і алжырскім горадам Тындуфам (320 км), у ваколіцах якога размешчаны чатыры лагеры бежанцаў з Заходняй Сахары. У Тыфарыці маюцца ўрадавы квартал з будынкам парламента, мячэць, школа, шпіталь і музей. Насельніцтва горада складае каля 3000 чалавек[4].