From Wikipedia, the free encyclopedia
Урад нацыянальнага адзінства (УНА) (араб. حكومة الوحدة الوطنية, Hukumat al Wahdat al Watania) — часовы ўрад Лівіі, сфармаваны ў сакавіку 2021 года. Ён замяніў канкуруючыя Урад нацыянальнай згоды, які базаваўся ў Трыпалі і прызнанае ААН, і другі кабінет ат-Тані, які знаходзіўся ў Табруку, што падтрымліваўся войскамі Х. Хафтара.
Урад нацыянальнага адзінства | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Лівія |
Дата стварэння | 15 сакавіка 2021 |
Папярэдняе ведамства | Урад нацыянальнай згоды 2016—2021 гадоў |
Сайт | gnu.gov.ly (ар.) |
5 лютага 2021 года бакі канфлікту ў Лівіі дамовіліся аб стварэнні часовага ўрада на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, які прайшоў у Жэневе пад эгідай ААН. Абдул Хамід Дбэйба быў абраны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнага адзінства, а прэзідэнцкі савет узначаліў Мухамед аль-Манфі[1].
Умовай фармавання ўрада нацыянальнага адзінства было ўключэнне ў яго асоб, якія раней не займалі пасады ў папярэдніх кабінетах міністраў краіны. Планавалася, што гэты пераходны ўрад будзе кіраваць Лівіяй да выбараў 24 снежня 2021 года[2].
Кіраўнік Урада нацыянальнай згоды Фаіз Сарадж афіцыйна перадаў уладныя паўнамоцтвы прэзідэнцкага савету і новаму ўраду 16 сакавіка 2021 года. Такім чынам, фармальна ў Лівіі ўпершыню за сем гадоў аб’яднаўся ўрад. Яго склад 10 сакавіка зацвердзіла Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні ў Сірце. Пераходны Кабінет міністраў складаецца з 26 міністраў, двух намеснікаў прэм’ер-міністра, а таксама пяці дзяржаўных міністраў[3].
У верасні 2021 года парламент галасуе за вотум недаверу ўраду Абдэля Хаміда Дбэйбы, а 10 лютага 2022 года прызначыў Фатхі Башага прэм’ер-міністрам. Дбэйбе і УНА адхілілі гэтае прызначэнне[4]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[5]. У жніўні 2022 года двоеўладдзе прывяло да новых узброеных сутыкненняў[6].
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.