ФК Орша
беларускі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Орша (значэнні).
«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Хуткія факты Орша, Поўная назва ...
Орша | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Орша“» | ||
Мянушкі | сіня-белыя, раёншчыкі | ||
Заснаваны | 1951 | ||
Горад | Орша, Беларусь | ||
Стадыён |
ЦСК Умяшчальнасць: 2582 |
||
Галоўны трэнер | Мікалай Кітаёў | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2023 | 14 месца | ||
|
Закрыць
Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.