Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 (33-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2023 года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 1 красавіка — 25 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 17 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 17 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Арсенал (Дзяржынск) (2-і раз) |
Другое месца | Дняпро (Магілёў) |
Трэцяе месца | Віцебск |
Статыстыка чэмпіянату | |
Бамбардзір(ы) | Юрый Клачкоў (Дняпро) (22 мячы) |
← 2022 2024 → |
Лідарства ў табліцы хутка захапіў дзяржынскі «Арсенал», які здабыў перамогі ў першых дзесяці турах і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру. Некаторы час канкурэнцыю яму складаў гомельскі «Лакаматыў», аднак у верасні 2023 года АБФФ патлумачыла, што клуб не зможа прэтэндаваць на выхад у Вышэйшую лігу[1]. Пасля гэтага чыгуначнікаў у табліцы перагналі магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», якія згубілі шмат ачкоў у пачатку турніру. Змагаючыся за другі радок, яны ў выніку набралі роўную колькасць ачкоў, аднак па дадатковых паказчыках (перавага ў асабістых сустрэчах) другім стаў «Дняпро», які такім чынам выйшаў у Вышэйшую лігу. «Віцебск» пасля перамогі ў пераходных матчах над «Энергетыкам-БДУ» (0:0, 1:0) таксама здабыў павышэнне.