ФК Суонсі Сіці
валійскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Суонсі Сіці» (вал.: Clwb Pêl-droed Dinas Abertawe, англ.: Swansea City) — валійскі прафесійны футбольны клуб з горада Суонсі ва Уэльсе. Утвораны ў 1912 годзе, да Футбольнай лігі далучаны ў 1920 годзе, і з тых часоў з’яўляецца яе нязменным удзельнікам. На сённяшні час выступае ў Чэмпіёншыпе, другім па значнасці футбольным турніры Англіі. 10-разовы пераможца Кубка Уэльса. Паўфіналіст Кубка Англіі ў 1926 і 1964 гадах. Клуб браў удзел у старым першым дывізіёне футбольнай лігі ў 1981—1983 гадах; у свой першы сезон фінішаваў на 6-м месцы. З 2005 года хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Ліберці Стэдыум», які дзеліць з рэгбійным клубам Оспрэйс рэгбі-юніён. Да 2005 года хатняй арэнай клуба быў стадыён «Ветч Філд».
Суонсі Сіці | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Swansea City Association Football Club | |||
Мянушкі | лебядзі | |||
Заснаваны | 1912 | |||
Горад | Суонсі | |||
Стадыён |
Ліберці Стэдыум Умяшчальнасць: 21 088 |
|||
Уладальнік | Джэйсан Леўен[d] | |||
Прэзідэнт | Джуліян Уінтэр[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2021/22 | 15 месца | |||
Сайт | swanseacity.com (англ.) | |||
|
Колерамі клуба ёсць сіне-чорна-белыя. «Суонсі» і яго заўзятары неафіцыйна вядомыя як «Джэкс». Адно з тлумачэнняў гэтай мянушкі складаецца ў тым, што на працягу XVII стагоддзя маракоў з Суонсі паважалі і любы марак з Суонсі мог далучыцца да каманды, грунтуючыся проста на рэпутацыі горада добрых маракоў. Іншыя, аднак, мяркуюць, што каманду празвалі ў гонар знакамітай выратавальнай сабакі Суонсі Джэк.
У 2011 годзе ў матчы плэй-оф за права выхаду ў Прэм’ер-лігу «Суонсі» абыграў «Рэдынг» з лікам 4:2. У элітным англійскі дывізіёне клуб выступаў да 2018 года.