From Wikipedia, the free encyclopedia
Фаўстын Цяцерскі (1761[3], Вармія — 1832 або 1833, Папорці ) — польскі, літоўскі і беларускі грамадскі дзеяч і мемуарыст, манах-дамініканін.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Доктар філасофіі і тэалогіі.
Настаўнічаў у кляштарных школах, прыёр Віленскага кляштара дамініканцаў. Удзельнік паўстання 1794 года на Гродзеншчыне. Пасля яго паражэння стварыў «Віленскую асацыяцыю» для арганізацыі новага паўстання, падтрымліваў сувязі з аднадумцамі-эмігрантамі ў Заходняй Еўропе. У 1797 годзе сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле. Амніставаны і ў 1801 годзе вярнуўся на радзіму. З 1801 года прыёр Забельскага кляштара дамініканцаў, да 1816 года — выкладчык Забельскага дамініканскага калегіума.
Яго «Успаміны» — адно з першых этнаграфічных апісанняў Даурыі (апублікавана на польскай мове ў 1865 годзе ў Львове А. Бялеўскім, рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы). У іх паказаны побыт карэннага насельніцтва Сібіры, каларытныя партрэты катаржнікаў і ссыльных, выхадцаў з беларуска-літоўскіх губерняў, крытыкуецца царскае чыноўніцтва і праваслаўнае духавенства.
У 1821—1832 гадах візітатар школ у беларуска-літоўскіх губернях. У «Дзённіку візітатара» (1904) апісаў свае паездкі, змясціў звесткі па гісторыі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, пра норавы феадальнага грамадства. Рукапіс «Дзённіка візітатара» па кляштарах Беларусі захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.
Працы Цяцерскага па гісторыі і філасофіі Беларусі і Літвы пад назвай «Літоўская хроніка» загінулі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.