Касцёл Святога Духа і кляштар дамініканцаў (Вільня)

каталіцкі храм у Вільнюсе, Літва From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Духа і кляштар дамініканцаў (Вільня)map
Remove ads

Касцёл Святога Духа і кляштар дамініканцаў — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Вільнюсе. Размяшчаецца ў Старым горадзе, па адрасе вуліца Дамінікону (Дамініканская), 8 (Dominikonų g. 8), працягнуўшыся ўздоўж гэтай вуліцы бакавым фасадам і заднім фасадам выходзячы на вуліцу Ігнота (Святога Ігната; Šv. Ignoto g.). Адносіцца да Вільнюскага дэканата Вільнюскай архідыяцэзіі. Штодзённыя набажэнствы на польскай мове.

Хуткія факты Касцёл Святога Духа і кляштар дамініканцаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 1408 годзе будаўніцтва касцёла Святога Духа фундаваў вялікі князь Вітаўт. Асноўны аб’ём касцёла меў план прамавугольнай формы, заканчваўся прэсбітэрыем з гранёнай апсідай. 3 паўночнага боку да вімы прымыкала сакрыстыя. У другой чвэрці XV ст. касцёл павялічаны ў даўжыню. У 1501 годзе паводле загаду вялікага князя Аляксандра касцёл з забудовай вакол яго перададзены запрошаным з Польшчы дамініканцам. Яны часткова перабудавалі касцёл і ўзвялі каля паўднёва-заходняга вугла квадаратную ў плане вежу. Быў пабудаваны кляштар (прымыкае да галоўнага і паўночнага фасадаў). Пашкоджаны ў час пажараў 1655, 1748 і 1749 гадоў[1]. За параўнальна кароткі тэрмін стараннямі дамініканцаў, магната Людвіка Паца, Брыгіты Салагуб з Радзівілаў і іншых мецэнатаў да 1770 года храм і кляштар былі адбудаваны.

У яго аб’ёмную кампазіцыю ўключаны грамадзянскія пабудовы, размешчаныя на паўночны захад ад касцёла. У сярэдзіне другой паловы XVI ст. недалёка ад паўднёвага прасла галоўнага фасада ўзведзена вежа-званіца, прыстасаваная для абароны[1].

У 1655 годзе касцёл і кляштар моцна пашкоджаны маскоўскім войскам. Адноўлены на сродкі М. Вайніловіча. Асвячоны ў 1688 годзе. У XVIIXVIII стст. касцёлу і кляштару нададзены барочныя рысы[1].

У 1812 годзе храм пацярпеў ад французскіх салдат і рамантаваўся ў 18131815 гадах. У 1818 годзе бурай сарвала дах і яго прыйшлося нанова перакрываць. У 1844 годзе расійскія ўлады скасавалі кляштар. Са скасаваннем манастыра касцёл ізноў стаў парафіяльным і дзейнічаў на ўсім працягу XIX і XX стагоддзяў.

Thumb
Мемарыяльная дошка Кастусю Каліноўскаму на сцяне касцёла Святога Духа

У 1849 корпус кляштара ператвораны ў турму. У яго памяшканнях па распараджэнні генерал-губернатара М. М. Мураўёва трымаліся ў няволі ўдзельнікі паўстання 1863 года, у т. л. Якуб Гейштар, Кастусь Каліноўскі, ягоны найбліжэйшы паплечнік Цітус Далеўскі, ягоны брат, адзін з заснавальнікаў Братняга саюза літоўскай моладзі Францішак Далеўскі і іншыя. У 1993 годзе на будынку па вуліцы Ігнота (Švento Ignoto g. 11) была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага[2] працы беларускага скульптара Аляксандра Мірончыка[3].

Набажэнствы традыцыйна адбываюцца на польскай мове. 5 верасня 1993 года тут адбылася сустрэча Папы Рымскага Яна Паўла II з вернікамі польскага паходжання (пры ўдзеле архібіскупа Аўдрыса Юозаса Бачкіса, які вітаў пантыфіка, і ў прысутнасці прымаса Польшчы кардынала Юзафа Глемпа, віцэ-прэм’ера Польшчы ў 19921993 гадах Генрыка Гарышэўскага, архібіскупаў Тадэвуша Кандрусевіча і Казіміра Свёнтака)[4][5]. Выкарыстаны Папам у прамове абарот «літоўцы польскага паходжання» выклікаў незадаволенасць часткі польскай грамадскасці Літвы[6].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Інтэр'ер
Thumb
Партал
Thumb
Роспісы купала

Шматлікія рамонты і перабудовы парушылі яго першапачатковую архітэктуру. Цяпер касцёл Св. Духа — тыповая двухвежавая познабарочная 3-нефавая базіліка з купалам над сяродкрыжжам. Галоўны фасад двухвежавы, падзелены карнізамі на ярусы, раскрапаваныя пілястрамі на асобныя праслы. Галоўны ўваход зроблены з боку паўднёвага фасада, аформлены парталам з дарычнымі калонамі, пілястрамі і рэльефным картушам[1].

Інтэр’ер аздоблены ў стылі ракако і позняга барока. Галоўны дэкаратыўныя акцэнты — 16 вялікіх алтароў арыгінальнай кампазіцыі і амбон. Купал і скляпенні размаляваны фрэскамі на тэмы з жыцій святых[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Лявон Луцкевіч. Вандроўкі па Вільні. Вільня: Рунь, 1998. ISBN 9986-9228-2-8. С. 59. (бел.)
  2. Мірончык Аляксандр Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. 3 000 экз. ISBN 985-6427-09-6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads