Фрэнсіс Форд Копала
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Копала.
Фрэнсіс Форд Копала (англ.: Francis Ford Coppola; нар. 7 красавіка 1939, Дэтройт, Мічыган, ЗША) — амерыканскі кінарэжысёр, журналіст, выдавец часопісаў і ўладальнік сеткі гатэляў. Найбольш вядомы дзякуючы кiнатрылогii «Хросны бацька» і фільму пра вайну ў В’етнаме «Апакаліпсіс сёння». Брат Таліі Шайр, дзядзька Нікаласа Кейджа і Джэйсана Шварцмана, бацька Сафіі Копалы і Рамана Копалы. Фрэнсіс з’яўляецца пяціразовым лаўрэатам прэміі «Оскар», у тым ліку «за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці», тры з якіх ён атрымаў за сцэнарыі сваіх фільмаў, двухразовым уладальнікам «Залатой пальмавай галіны» за фільмы «Размова» і «Апакаліпсіс сёння», і лаўрэатам іншых кінематаграфічных узнагарод.
Хуткія факты Фрэнсіс Форд Копала, Імя пры нараджэнні ...
Фрэнсіс Форд Копала | |
---|---|
Francis Ford Coppola | |
Імя пры нараджэнні | Фрэнсіс Форд Копала |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1939(1939-04-07)[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Кармінэ Копала[d] |
Маці | Італія Копала[d] |
Жонка | Элінар Копала[d][5] |
Дзеці | Сафія Копала, Roman Coppola[d] і Gian-Carlo Coppola[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
Кар’ера | 1963—… |
Кірунак | крымінальны фільм[d], драматычны фільм, фільм жахаў, фільм-містэрыя[d] і ваенны фільм[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000338 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць