From Wikipedia, the free encyclopedia
Фёдар Апалонавіч Піроцкі (17 студзеня (1 сакавіка) 1845 — 28 студзеня (12 сакавіка) 1898) — украінскі інжынер і вынаходнік. Паводле некаторых крыніц[1] ён упершыню ва ўсім свеце вынайшаў трамвай на электрычнай цязе, іншыя ж крыніцы сцвярджаюць, што яго вынаходніцтва было толькі першым у Расійскай імперыі[2], у той час як першы электрычны трамвай быў распрацаваны Сіменсам і дзейнічаў у Берліне.
Фёдар Апалонавіч Піроцкі | |
---|---|
Фёдор Аполлонович Пироцкий | |
| |
Род дзейнасці | інжынер — вынаходнік |
Дата нараджэння | 17 лютага (1 сакавіка) 1845 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага (12 сакавіка) 1898 (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фёдар Піроцкі нарадзіўся ў сям’і штабс-лекара памешчыка ў Лохвіцкім павеце Палтаўскай губерні. Яго сям’я паходзіла з гарадавых казакоў .
Фёдар вырас і вучыўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Канстанцінаўскі кадэцкі корпус і Міхайлаўскую Ваенную Артылерыйскую Акадэмію ў 1866 годзе і праходзіў службу ў артылерыйскіх войсках у Кіеве. Тут ён пасябраваў са знакамітым электратэхнікам Паўлам Мікалаевічам Яблачкавым — вялікім прыхільнікам усяго, што працавала на электрычнасці.
У 1871 годзе Піроцкі вяртаецца ў Санкт-Пецярбург і, сярод усяго іншага, прапануе новы тып даменных печаў. У 1874 годзе ён пачынае праводзіць свае эксперыменты на Волкаўскім поле ў Санкт-Пецярбургу і ў 1875 годзе на ўчастку сестрарэцкай чыгункі запускае вагоны на электрычнай цязе. Было электрыфікавана каля адной вярсты шляху. У яго канструкцыі рэйкі былі падлучаныя да генератара Грэма . Абедзве рэйкі былі ізаляваны ад зямлі, адна з іх была прамым правадніком, а іншая зваротным.
У 1880 годзе ён мадэрнізуе гарадскія двухпавярховыя трамваі на коннай цязе, пераводзячы іх на электрычную цягу і 3 верасня незвычайны грамадскі транспарт пачынае перавозіць жыхароў Санкт-Пецярбурга, нягледзячы на адкрытыя пратэсты ўладальнікаў трамваяў на коннай цязе. Эксперыменты Піроцкага працягваліся аж да канца верасня 1880 года. У яго не было грошай, каб працягваць свае эксперыменты, але яго электрычным трамваем зацікавіліся ва ўсім свеце. Сярод людзей, якія праводзілі сустрэчы з ім, быў Сіменс , які моцна цікавіўся і меў мноства пытанняў. У 1881 годзе браты фон Сіменс адкрываюць у Берліне першую пастаянную электрычную трамвайную лінію. У Расійскай імперыі электрычны трамвай з’явіўся толькі ў 1892 годзе.
Піроцкі вярнуўся на службу артылерыйскім афіцэрам. Сярод усяго іншага ён пракладае першы падземны электрычны кабель у Санкт-Пецярбургу для перадачы электраэнергіі ад гарматнага ліцейнага завода да Артылерыйскай Школы (1881 год). Ён так жа быў аўтарам праекта цэнтралізаванай падземнай гарадской электрасеткі, ён прапанаваў новую канструкцыю даменных і пякарных печаў. У 1888 годзе ён сыходзіць у адстаўку ў званні палкоўніка, жывучы ў ваенным пансіянаце горада Алёшкі. У 1898 годзе Піроцкі памірае. У старасці ў яго зусім не было грошай, і, каб аплаціць пахаванне, была закладзена яго мэбля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.