![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Philip_Dybvig_-_Nobel_2022_Group_-_52637857287_%2528cropped%2529.jpg/640px-Philip_Dybvig_-_Nobel_2022_Group_-_52637857287_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Філіп Дзібвіг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп Х. Дзібвіг (англ.: Philip H. Dybvig, нар. 22 мая 1955) — амерыканскі эканаміст. З’яўляецца прафесарам банкаўскай справы і фінансаў у бізнес-школе Оліна Вашынгтонскага ўніверсітэта ў Сент-Луісе. Быў ганараваны прэміяй па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2022 года разам з Бэнам Бернанке і Дугласам Даймандам за даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў.
Філіп Дзібвіг | |
---|---|
англ.: Philip H. Dybvig | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 мая 1955(1955-05-22) (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка[d], банкаўская справа[d][2], фінансы[2] і эканоміка[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Стывен Рос[d][4] |
Узнагароды | |
![]() |
Спецыялізуецца на ацэнцы актываў, інвестыцыях і карпаратыўным кіраванні[5]. Раней ён быў прафесарам Ельскага ўніверсітэта і дацэнтам Прынстанскага ўніверсітэта. Дзібвіг быў прэзідэнтам Заходняй фінансавай асацыяцыі з 2002 па 2003 гады, а таксама быў рэдактарам і памочнікам рэдактара некалькіх часопісаў, уключаючы Review of Financial Studies, Journal of Economic Theory, Finance and Stochastics, Journal of Finance, Journal of Financial Intermediation, Journal of Financial and Quantitative Analysis, і Review of Financial Studies[6].
Дзібвіг вядомы сваёй працай з Дугласам Даймандам над мадэллю банкавай панікі Дайманда — Дзібвіга[7].