![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/United_Kingdom_adm_location_map.svg/langbe-640px-United_Kingdom_adm_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Хадэрсфілд
горад у Англіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ха́дэрсфілд (англ.: Huddersfield) — горад у акрузе Кёркліс (англ.: Kirklees) на захадзе графства Заходні Іаркшыр у Англіі, непадалёк ад зліцця рэк Кольн і Холм, у 310 кіламетрах ад Лондана і ў 16.6 кіламетрах ад Брэдфарда, найбліжэйшага буйнога населенага пункта.
Горад
Хадэрсфілд
Huddersfield
| ||||||||||||||||||
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/HuddersfieldTown%28RLH%29.jpg/640px-HuddersfieldTown%28RLH%29.jpg)
Насельніцтва Хадэрсфілда складае (па даных перапісу 2001 года) 146 234 чалавек, ён займае 10-е месца ў спісе найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі. Гэта найбуйнейшы населены цэнтр акругі Кёркліс і яго адміністрацыйны цэнтр.
Хадэрсфілд сыграў важную ролю ў індустрыяльнай рэвалюцыі Вялікабрытаніі. Сёння гэта буйны прамысловы (вытворчасць ваўняных тканін, фарбавальнікаў, машынабудаванне), спартыўны і адукацыйны цэнтр[1]. Горад увайшоў у гісторыю як месца нараджэння нацыянальнай Рэгбісцкай лігі і прэм'ер-міністра Харальда Уілсана.