былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́бненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хобнае.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Муціжарскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікааўцюкоўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 321 чалавек[2], з іх 98,1 % — беларусы, 0,9 % — рускія[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Дзеравішча, Муціжар і Хобнае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.