Хімедзі
горад у Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хімедзі (яп.: 姫路市 Хімедзі-сі) — цэнтральны горад Японіі, размешчаны на паўднёвым захадзе вострава Хонсю на ўзбярэжжы Унутранага мора ў прэфектуры Хіёга рэгіёна Кінкі. Атрымаў гарадскі статус 1 красавіка 1889 года. Плошча Хімедзі складае 534,44 км²,[1] насельніцтва — 536 311 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 003,5 чал./км².
Хуткія факты Краіна, Прэфектура ...
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Размешчаны тут замак Хімедзі ўваходзіць у лік Нацыянальных скарбаў Японіі і з 1993 года ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Парк вакол замка вядомы як адно з месцаў паломніцтва японцаў падчас свята цвіцення сакуры Ханамі.