Цім Бернерс-Лі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Ці́маці Джон «Цім» Бе́рнерс-Лі́ (англ.: Timothy John "Tim" Berners-Lee; 8 чэрвеня 1955, Лондан, Вялікабрытанія)[8] — брытанскі інжынер, камп'ютарны спецыяліст і прафесар МТІ, імя якога звязваюць са стварэннем Сусветнага павуціння, першыя прапановы па якім з'явіліся ў сакавіку 1989 года.[9] 25 снежня 1990 года з дапамогай Роберта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыццявіў першае злучэнне HTTP-кліента з серверам праз Інтэрнэт.
Цім Бернерс-Лі з'яўляецца дырэктарам Кансорцыума Сусветнага павуціння (W3C; англ.: World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага развіцця Сеціва. Паралельна ён з'яўляецца заснавальнікам Фонда Сусветнага павуціння (англ.: World Wide Web Foundation), старэйшым даследчыкам у 3Com і галавой Лабараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекта ў МТІ (CSAIL).[10] У красавіку 2009 года быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, што ў Вашынгтоне.[11]