Чалавек умелы (Homo habilis) ці Прэзінджантрап (Prezinjanthropus; ад лац.: prae — перад + зінджантрап) — выкапнёвы прымат, высокаразвіты аўстралапітэк ці першы прадстаўнік рода Homo.
Першы экзэмпляр быў знойдзены археолагамі Мэры і Луісам Лікі ў лістападзе 1960 года[1] ў цясніне Алдувай у Танзаніі. Лікі разам з косткамі шаблязубага тыгра сміладона знайшлі ступню, пятачную костку і абломкі чэрапа новага гамініда. Чэрап, як вызначылі пазней, належаў дзіцяці 11—12 гадоў. мяркуючы па будове ступни, новы гаминід меў прамую хаду. Знаходка была апісана ў 1964 годзе як новы род гамінідаў — прэзінджантрап (Prezinjanthropus). Потым класіфікацыя была перагледжана на карысць відавога статуса ў родзе Homo. Пазней аналагічныя знаходкі былі зроблены ў Каобі-Фора, Сварткрансе і іншых месцах Усходняй і Паўднёвай Афрыкі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Чалавек умелы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Euarchontoglires | Міратрад: | Прыматападобныя | Падатрад: | Суханосыя малпы | Падатрад: | Вузканосыя малпы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Homo habilis Leakey et al, 1964
|
|
Закрыць
Вучоныя з універсітэта Саймана Фрэйзерса робяць вывад, што чалавек умелы выйшаў з Афрыкі да з’яўлення Homo erectus, стаўшы продкам Homo floresiensis[2].