From Wikipedia, the free encyclopedia
Часлаў Францавіч Кудаба, сапр. Худаба (літ.: Česlovas Kudaba; 25 чэрвеня 1932, в. Кабыльнік Пастаўскага павета, цяпер в. Нарач Мядзельскага раёна — 19 лютага 1993) — літоўскі географ-краязнавец, эколаг.
Часлаў Кудаба | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1934[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1993[1][2] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, выкладчык універсітэта, географ, краязнавец, эколаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям'і беззямельнага селяніна. Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны скончыў прагімназію ў мястэчку Твярачус, у 1957 — Свянцянскую настаўніцкую семінарыю, у 1959 — геаграфічны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. Працаваў спачатку асістэнтам, затым выкладчыкам Вільнюскага ўніверсітэта. Кандыдат геаграфічных навук (1964), доктар геаграфічных навук (1972), прафесар (1974). У 1987—1990 — старшыня Фонду культуры Літвы. У 1990—1992 — дэпутат Вярхоўнага Савета Літвы, сігнатар Акта Незалежнасці.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1984, 1993).
Даследаваў пытанні агульнай фізічнай геаграфіі, геамарфалогіі, аэракасмічнага метаду, гісторыі, геаграфіі і метадалогіі, аховы прыроды. Пад кіраўніцтвам Ч. Кудабы створаны геаграфічны атлас Літвы.
Аўтар манаграфій «Геаграфічныя падарожжы і адкрыцці» (1977), «Марэнныя ўзвышшы Літвы» (1983), навукова-папулярных краязнаўчых выданняў «Ваколіцы Ігналіны» (1967), «Там, дзе цячэ Нёман» (1970), «Узгоркавая Жэмайція» (1972), «Ігналінскі край» (1987), «Узгоркавая Аўкштайція» (1988), «Нёман-Нёман» (1989), «Сем дарог з Варняй» (1993), аўтар тэкстаў да кнігі-альбома «Іду па Літве» (1992). Кніга «Па Віліі: падарожныя запісы» (Мн., 1992) прысвечана Беларусі і ўключае гісторыю, этнаграфію, краявіды, культуру, літаратурнае жыццё вёсак, мястэчак і гарадоў, якія мінае р. Вілія.
Часлаў Кудаба аўтар шматлікіх артыкулаў па пытаннях культуры, прыроды і экалогіі («На таямнічых паваротах Нёмана», «Народжаныя морам і ветрам», «І дрэвы ходзяць», «Прыгожая ты мая», «Мяжа», «Свянцяншчына» і інш.), якія друкаваліся ў польскім двухтыднёвіку «З па-над Віліі», штоквартальным часопісе «Літва».
У калектыўным зборніку «Наш Нёман» (1988) змешчаны нарыс Кудабы «Каля вытокаў крыніцы», у якім аўтар апавядае пра сваё дзяцінства, што прайшло на Нарачы, пра сваіх продкаў, хараство Нарачанскага краю.
Аўтар шэрагу публіцыстычных артыкулаў па пытаннях культуры, прыроды, экалогіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.