Чачэрскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чачэ́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.
Чачэрскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Отар |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 12 ліпеня 1973 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 297 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Чачэрск. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чачэрскага местачковага Савета.
12 ліпеня 1973 года цэнтр Захарпольскага сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[1]. 11 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Отар[2]. 1 снежня 2009 года сельсавет перайменаваны ў Аторскі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1297 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганы[5].