![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/24/E8115-Chu-Valley.jpg/640px-E8115-Chu-Valley.jpg&w=640&q=50)
Чуйская даліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чу́йская даліна[1] — даліна ў сярэднім цячэнні ракі Чу, ад Баамскай цясніны да ўсходняй ускраіны пустыні Муюнкум, у Кыргызстане і Казахстане.
Хуткія факты Чуйская даліна, Размяшчэнне ...
Чуйская даліна | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 42°48′ пн. ш. 75°18′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
![]() ![]() |
Вышыня над узроўнем мора | 500—1200 м |
Рэкі | Чу |
Закрыць
Не блытаць з Чуйскі стэп.
Даўжыня каля 200 км, шырыня ад 15 км на паўднёвым усходзе да 100 км на паўночным захадзе, вышыня ад 500 да 1200 м. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 250—400 мм за год. Амаль уся даліна разараная, арашаецца водамі ракі Чу і яе прытокаў.
У даліне канцэнтруюцца пасевы цукровых буракоў, збожжавых культур. Развіта садаводства і вінаградарства. На поўдні даліны знаходзіцца горад Бішкек.